У Жлобінскім раёне тушылі дом, а знайшлі залежы канопляў

31.12.2019 / 14:34

Фота СК

Раніцай 31 снежня ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб пажары ў адным з дамоў у вёсцы Рудзенка, піша СК.

У ходзе ліквідацыі пажару супрацоўнікамі МНС унутры будынка былі выяўленыя дзежкі з каноплямі.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Падчас агляду дома таксама выяўленыя прыстасаванні для вырошчвання канопляў.

Nashaniva.com