Мытнікі пахваліліся, што перавыканалі план: за год прынеслі ў бюджэт $4,2 мільярда

25.12.2019 / 11:50

Дзяржаўны мытны камітэт адсправаздачыўся, што перавыканаў прагнозны паказчык па напаўненні бюджэту.

Па стане на 24 снежня мытнікі спрычыніліся да $4,2 мільярда плацяжоў, пералічаных у бюджэт. Гэта 101,7% ад плану.

Nashaniva.com