Герасіменя і Санковіч паказалі Лукашэнку форму для спартсменаў на Алімпіяду-2020 ФОТА

24.12.2019 / 15:34

Аляксандру Лукашэнку сёння прадэманстравалі ўзоры спартыўнай формы беларускіх атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, перадае БелТА.

Спартыўная форма распрацоўвалася беларускімі кампаніямі «Сола-Пінск» і «Свiтанак». Базавыя камплекты кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Адзін з варыянтаў формы выкананы ў бела-сініх танах, у дызайне выкарыстаны арнаменты і ўзоры. Найбольш яркімі і смелымі глядзеліся бела-чырвоныя касцюмы.

Фота Пул першага