У пасольстве Расіі ў Мінску проста запалілі піратэхніку, але інтэрнаўты падумалі іншае ФОТА

23.12.2019 / 23:43

Telegram-канал Nexta lite апублікаваў фатаграфіі будынка пасольства Расіі ў Беларусі, на якім было відаць, што за агароджамі на тэрыторыі місіі бачныя яркія агні і падымаецца дым. Многія блогеры падумалі, што гаворка ідзе пра пажар.

Аднак усё аказалася інакш. Сёння ў пасольстве Расіі ў Мінску праходзіць прыём у гонар юбілею падпісання дагавора пра «саюзную дзяржаву», і гэта было святочнае прадстаўленне з феерверкамі.

Nashaniva.com