Аварыя на аўтадарозе «Брэст—Мінск»: двое загінулых і адзін траўмаваны

21.12.2019 / 20:42

Сёння, 21 снежня, каля 18:30 кіроўца грузавіка «Рэно Магнум» на 149 км аўтадарогі Брэст — Мінск» спыніўся для павароту налева. У гэты момант у яго ўдарыўся «Мэрсэдэс», паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку сутыкнення 44-гадовы кіроўца ўседарожніка атрымаў траўмы і пазней быў дастаўлены ў бальніцу. Дзве дзяўчыны-пасажыркі (жыхаркі Віцебскай вобласці 1994 і 1989 г.н.) памерлі на месцы здарэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцелі абодвух аўто цвярозыя.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі # ДАІ, МНС, следчыя, эксперты. Устанаўліваюцца прычыны і ўмовы здзяйснення

Nashaniva.com