Трэба зноў ставіць свечкі? Хакейнае «Дынама» прайграла дзявяты матч запар

21.12.2019 / 12:26

hcdinamo.by

Мінскае «Дынама» прайграла дзявяты матч запар. Сёння ва Уладзівастоку «зубры» прайгралі «Адміралу» 1:5.

У «Дынама» перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і адставанне 14 балаў ад зоны плэй-оф. 

Папярэдняя доўгая бязвыйгрышная серыя доўжылася 11 матчаў і скончылася пасля таго, як «Дынама» наведала храм і паставіла свечкі.

Nashaniva.com