Самы папулярны відэаблогер у свеце часова сыдзе з YouTube

16.12.2019 / 11:24

Шведскі відэаблогер Фелікс Чэльберг, больш вядомы як PewDiePie, заявіў, што ў пачатку 2020 года возьме паўзу і перастане публікаваць новыя ролікі на YouTube.

Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што «вельмі стаміўся». «Хачу сказаць загадзя, у наступным годзе мяне не будзе на працягу нейкага часу. Я растлумачу гэта пазней», - сказаў PewDiePie.

На канал PewDiePie падпісаныя 102 мільёны карыстальнікаў. Агульная колькасць праглядаў відэа PewDiePie перавышае 24 мільярда.

Nashaniva.com