Начальнік Генштаба Белаконеў планава сышоў у адстаўку

09.12.2019 / 17:35

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў сышоў у адстаўку, паведамляе pravo.by.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі N439.

Прычына — абранне Белаконева ў Палату прадстаўнікоў. А дэпутаты не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады.

Паводле інфармацыі «НН», Белаконева адправілі ў адстаўку на некалькі дзён пазней, чым планавалася, каб ён паспеў правесці сустрэчу з начальнікам Генштаба Італіі.

Чытайце. Белаконеў: Нашы вайскоўцы могуць паехаць у Ліван у складзе італьянскай міратворчай місіі

Начальнік Генштаба: Беларусь гатова да сумесных вучэнняў з НАТА, ідуць перамовы

Nashaniva.com