28 гадоў таму перастаў існаваць СССР

08.12.2019 / 09:39

28 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя Белавежскія пагадненні.

Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69 годдзя.

Nashaniva.com