У Італіі выкрылі план па стварэнні новай нацысцкай партыі

28.11.2019 / 22:39

Італьянская паліцыя прадухіліла спробу стварыць новую нацысцкую партыю ў рамках маштабнага расследавання, распачатага два гады таму, паведамляе Reuters.

Па месцы жыхарства 19 меркаваных правых экстрэмістаў па ўсёй Італіі правялі ператрусы. Паліцэйскія канфіскавалі вялікую колькасць зброі, у тым ліку пісталеты, паляўнічыя вінтоўкі і арбалеты, а таксама нацысцкую атрыбутыку.

Вялікая колькасць жыхароў розных рэгіёнаў былі аб'яднаны жаданнем стварыць Partito Nazionalsocialista Italiano dei Lavoratori (Італьянская нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя).

Nashaniva.com