У Лагойскім раёне двое падлеткаў гуляліся са стрэльбай: адзін паранены

20.11.2019 / 13:42

Здарэнне адбылося 18 лістапада. У міліцыю з бальніцы паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу з агнястрэльным раненнем правага пляча і раненнем галавы звярнуўся 13-гадовы хлопчык. У дзіцяці з рукі дактары дасталі шрот, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Было ўстаноўлена, што падлетка параніў старэйшы брат са стрэльбы, якая належыць бацьку. Адну зарэгістраваную стрэльбу 50-гадовы паляўнічы захоўваў дома ў сейфе, а дзве незарэгістраваныя хаваў у стозе сена. Вось менавіта з адной са стрэльбаў падлеткі і адправіліся да лесу, каб пастраляць па мішэнях. Па ўсёй верагоднасці, пакуль малодшы ставіў мішэнь, старэйшы зрабіў выпадковы стрэл і параніў брата.

У цяперашні час па факце прычынення агнястрэльнага ранення следчымі Лагойскага РАСК праводзіцца праверка. У паляўнічага зброя канфіскавана

Nashaniva.com