Пратэстоўцы заблакавалі ўсе ўваходы ў парламент Грузіі і арганізавалі кругласутачнае дзяжурства

17.11.2019 / 20:51

У нядзелю ўдзельнікі маштабнай акцыі пратэсту супраць правалу выбарчай рэформы заблакавалі ўсе тры ўваходы ў будынак парламента Грузіі, паведамляе грузінскае тэлебачанне.

Ля ўваходаў у будынак заканадаўчага органа паставілі палаткі, а на вароты, якія вядуць у двор, павесілі замкі.

Пратэстоўцы вырашылі арганізаваць 24-гадзіннае дзяжурства, каб не пусціць у парламент дэпутатаў «Грузінскай мары», адказных за правал галасавання за прапарцыйную выбарчую сістэму.

Nashaniva.com