Вынеслі прысуд полацкім маладзёнам, якія жыўцом пахавалі сабутэльніка

16.11.2019 / 10:35

Віцебскі абласны суд вынес прысуд 18-гадоваму і 17-гадоваму мясцовым жыхарам. Маладыя людзі былі абвінавачаныя ў жорсткім забойстве чалавека, піша БелТА са спасылкай на абласны суд.

Днём 22 красавіка жыхары Полацка знайшлі ў двары труп. Высветлілася, што пад зямлёй знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара. Па дадзеных следства, у яго ў гасцях былі трое хлопцаў, яны разам выпівалі. Падчас сваркі сабутэльнікі збілі гаспадара і закапалі яго цела.

Экспертыза паказала, што смерць наступіла ад асфіксіі — мужчыну пахавалі жыўцом, і зямля забілася яму ў органы дыхання.

18-гадоваму забойцу прысудзілі 14 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Яго 17-гадоваму сябру далі 13 гадоў у выхаваўчай калоніі.

Таксама яны мусяць сплаціць маці забітага 50 тысяч рублёў.

Nashaniva.com