Польшча рэзка скараціла пастаўкі расійскага газу

14.11.2019 / 14:48

pgnig.pl

Польскі энергетычны канцэрн PGNiG абвясціў аб рэзкім зніжэнні паставак расійскага газу: імпарт знізіўся на 21 працэнт - да 6,29 мільярда кубаметраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце кампаніі.

У канцэрне сказалі, што доля імпарту на ўсходні кірунак у агульным імпарце знізілася да 58 працэнтаў (з 75 працэнтаў у 2018 годзе). Зараз канцэрн засяроджаны на пастаўках звадкаванага прыроднага газу (СПГ), напрыклад, у канцы жніўня PGNiG пачала перапродаж набытага ў ЗША паліва Украіне.

Nashaniva.com