Макей прыехаў на раздачу бургераў ад Цімаці ФОТАФАКТ

07.11.2019 / 17:50

7 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыехаў на мерапрыемства па раздачы бясплатных бургераў у жылым квартале «Маяк Мінска», піша Еўрарадыё.

Кафэ Black Star Burger, якое праводзіць гэтую акцыю, нядаўна адкрылася ў ГЦ Dana Mall, які знаходзіцца непадалёк. Бургернай валодае расійскі рэпер Цімаці, а Dana Mall і «Маяк Мінска» — дэвелаперскія праекты сербскіх бізнесменаў братоў Карычаў.

На плошчы перад «Маяком Мінска» сабраўся вялізны натоўп. Там арганізаваная шоу-праграма, якую вядзе Арцём Рыбакін. Людзі чакаюць Цімаці, які збіраўся раздаваць бургеры асабіста. А Уладзіміра Макея фатограф Еўрарадыё заўважыў у віп-зоне.