З'явіўся ТРЭЙЛЕР новага сезона нашумелага серыяла «Малады папа» 

04.11.2019 / 19:39

Кінакампанія HBO паказала трэйлер доўгачаканага працягу серыяла «Малады папа». Кінасага будзе складацца з дзевяці эпізодаў, а пачнецца ў студзені 2020 года.

«Новы папа» — працяг серыяла «Малады папа», які распавядае пра пантыфіка з вельмі вольнымі для яго пасады поглядамі. У «Новым папе» герой Джуда Лоу Пій XIII ляжыць у коме, а яго месца займае новы пантыфік — Ян Павел III, ролю якога выконвае Джон Малкавіч.

Nashaniva.com