Рада ЕС сёння разглядае праект візавага пагаднення з Беларуссю

09.10.2019 / 14:41

Рада Еўрасаюза сёння павінна прыняць праект візавага пагаднення з Беларуссю. Гэта пытанне ўключана ў папярэдні парадак дня падрыхтоўчага органа — Камітэта пастаянных прадстаўнікоў, піша Tut.by.

«Рашэнне Рады аб падпісанні пагаднення аб візавым рэжыме з Беларуссю (прыняцце)», — гаворыцца ў праграме пасяджэнняў.

Цікава, што гэтае пытанне адзначана ў спісе не патрабуючых дадатковага абмеркавання.

Дакумент павінны ўхваліць Еўрапарламент і Еўрарада, пасля чаго Рада ЕС павінна прыняць рашэнне кваліфікаванай большасцю галасоў. І ўжо пасля гэтага пагадненне будзе падпісана Мінскам і Брусэлем.

У сілу пагадненне уступіць праз два месяцы пасля заключэння.

Nashaniva.com