Юны паляк выпадкова зайшоў у Беларусь, яго вярнулі назад

09.10.2019 / 14:35

8 кастрычніка ў Пружанскім раёне каля мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 18-гадовага паляка.

Малады чалавек распавёў, што вырашыў здзейсніць экскурсію, і нават не мог падумаць, што знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы.

За парушэнне рэжыму мяжы яму вынесена папярэджанне. У той жа дзень ён быў перададзены польскім памежнікам, паведамляе Памежны камітэт. 

Nashaniva.com