Трамп: Я мог бы проста зараз загадаць нанесці ўдар па 15 аб'ектах у Іране

20.09.2019 / 20:46

Дональд Трамп заявіў, што мог бы знішчыць 15 розных цэлей у Іране, калі б хацеў, але мяркуе, што лепей дзейнічаць стрымана, паведамляе Bloomberg.

«Я мог бы проста зараз загадаць нанесці ўдар па 15 аб'ектах у Іране, і мы зрабілі б гэта. Але я лічу, што можна прадэманстраваць сілу, паказаўшы стрыманасць», — сказаў кіраўнік Злучаных Штатаў.

Трамп падкрэсліў, што да ўжывання ваеннай моцы яго падштурхоўваюць «ястрабы» з Рэспубліканскай партыі, але ён не паддаецца.

Nashaniva.com