Еўра працягвае падаць

17.09.2019 / 10:28

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах у Мінску еўра апусціўся на 0,0043 да 2,2583 беларускага. 25 ліпеня еўра меў гадавы мінімум — 2,2576.

 2 студзеня быў яго максімальны курс — 2,4865 беларускага рубля.

Такім чынам з пачатку года рубель умацаваўся да еўра на 23 капейкі.

Даляр сёння вырас на 0,0068 да 2,0506 беларускага.

Расійскі рубель вырас на 0,0006 да 3,1996.

Nashaniva.com