Мінчук скраў біткойны на 50 тысяч даляраў

12.09.2019 / 16:39

Грамадзянін Беларусі з выкарыстаннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымліваў доступ да ўліковых запісах карыстальнікаў розных інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта са спасылкай на СК паведамляюць «Мінск-Навіны».

Далей ім праводзіліся анлайн-аперацыі па крадзяжы біткойнаў з рахункаў на больш чым 50 тысяч даляраў.

Усяго ж у ходзе следства было ўстаноўлена больш за 500 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Прычыненая шкода была цалкам пакрытая ў ходзе расследавання.

Nashaniva.com