Белстат: У жніўні цэны нават зменшыліся
10.09.2019 / 16:13
У жніўні ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю ў 0,2%, паведамляе Белстат.
Пры гэтым цэны на нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы, паводле афіцыйнай статыстыкі, не змяніліся, а паслугі падаражэлі на 0,3%.
Гадавая інфляцыя на харчовыя тавары ў жніўні склала 6,2%, на нехарчовыя — 3,5%, платныя паслугі - 7,4%.