Кіраўнік Пентагона заклікаў Захад перашкодзіць Расіі і Кітаю падарваць міжнародны парадак

07.09.2019 / 09:11

Міністр абароны ЗША Марк Эспер заклікаў еўрапейскіх хаўруснікаў супрацьстаяць намаганням Кітая і Расіі падарваць міжнародны парадак, паведамляе AP.

«Расія і Кітай хочуць падарваць міжнародны парадак, атрымаўшы вета на рашэнні іншых краін у галіне эканомікі, дыпламатыі і бяспекі», — сказаў Эспер.

Паводле яго слоў, Пекін імкнецца ўзмацніць свой уплыў за кошт эканамічнай залежнасці іншых краін і крадзяжу тэхналогій.

Расія, у сваю чаргу, адказная за парушэнні дагавораў па кантролі над узбраеннямі і за агрэсію ў Еўропе.

Nashaniva.com