У офіс Навальнага прыйшлі сілавікі

05.09.2019 / 20:22

Супрацоўнікі праваахоўных органаў увечары 5 верасня прыйшлі ў офіс «Фонду барацьбы з карупцыяй», студыю канала «Навальный Live» і маскоўскі штаб Аляксея Навальнага.

Сілавікі прыйшлі з мэтай ператрусаў. На думку прыхільнікаў Навальнага, галоўная мэта мерапрыемства — сарваць яго жывы эфір.

Раней у дачыненні да «Фонду барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага завялі справу аб адмыванні грошай. Першыя ператрусы ў рамках гэтай справы прайшлі ў пачатку жніўня. З чым звязаны новы візіт сілавікоў, пакуль што невядома.

Nashaniva.com