Зяленскі даручыў легалізаваць ва Украіне казіно

02.09.2019 / 16:37

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў да 1 снежня прыняць законы аб легалізацыі азартных гульняў і вытворчасці бурштыну, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Ігральныя ўстановы ва Украіне былі забароненыя з 2009 года.

А незаконная здабыча бурштыну адбываецца ў Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцях. У некаторыя раёны незаконнага промыслу праваахоўныя органы могуць трапіць толькі падчас спецыяльных аперацый. Кошт незаконна нарыхтаванага бурштыну ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com