А я лягу-прылягу з кепскім канцом. У Браслаўскім раёне мужчына спаў на ўзбочыне і трапіў пад касілку

31.08.2019 / 23:57

52-гадовы мужчына спаў на ўзбочыне дарогі і трапіў пад касілку. Здарэнне адбылося ў Браслаўскім раёне 29 жніўня, перадае АНТ.

Трактар ​​падстрыгаў траву на узбочыне дарогі «Браслаў — Паставы — Мядзел». Кіроўца адчуў, што каса на нешта натыкнулася. Мужчына адразу ж вырашыў праверыць, што яму перашкаджае. Калі механізатар спыніў трактар, убачыў спячага ў траве мужчыну, той быў п'яны. Пацярпелы атрымаў траўмы, і яго адвезлі ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Мужчына ляжаў у высокай траве, а таксама быў апрануты ў камуфляжную вопратку. Нават кепка была шэра-зялёнага колеру. Цяпер праводзіцца праверка.

Nashaniva.com