Лукашэнка пагаварыў з Рахмонам

31.08.2019 / 14:40

Эмамалі Рахмон і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіву

У дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі адбылася яго тэлефонная размова з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Падкрэсленыя стратэгічны характар партнёрства паміж Беларуссю і Таджыкістанам, ўзаемная зацікаўленасць у эфектыўнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцяў.