У Брэсце больш за 150 чалавек выйшлі на плошчу супраць акумулятарнага завода

18.08.2019 / 15:58

Мітынг супраць акумулятарнага заводу ў 2018 годзе

Нягледзячы на патрабаваньне міліцыі спыніць несанкцыянаваную акцыю, у цэнтры Берасьця прайшоў чарговы пікет супраць акумулятарнага заводу. Гэта ўжо 197-ы тыдзень запар, як берасьцейцы выходзяць пратэставаць.

Сёння на плошчы было больш за 150 чалавек, перадае Радыё Свабода.

Марыя Галалюк пасля нанесенай ёй чэрапна-мазгавой траўмы прыйшла сёньня на сустрэчу і паведаміла, што напісала заяву ў міліцыю. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Ля акумулятарнага завода ў Брэсце хуліган пабіў дзяўчыну. Нападнік — беларускамоўны мужчына з «Пагоняй»

Пасьля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 12.40, праціўнікі завода зноў прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця — Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь».

Акумулятарны завод ТАА «АйПаўэр» пабудаваны на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст». На заводзе плянуецца наладзіць поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары Берасьця і Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэньняў пры рэалізацыі праекта.