Ад выбуху на вяселлі ў Кабуле загінулі 63 чалавекі

18.08.2019 / 09:13

tolonews.com

Выбух на вяселлі ў Кабуле адбыўся ў суботу, 17 жніўня, у 22:40 па мясцовым часе (21:10 па Мінску). Па словах відавочцаў трагедыі, у гэты час у памяшканні банкетнай залы Shahr-e-Dubai, знаходзіліся дзесяткі чалавек, у тым ліку дзяцей і жанчын, піша РБК.

Паводле паведамлення МУС Афганістана, загінула 63 чалавек, яшчэ больш за 180 пацярпелі. Раней паведамлялася пра 40 загінулых.

Выбух учыніў смяротнік. Рух «Талібан» заявіла аб недатычнасці да тэракту.

Nashaniva.com