У грамадскіх туалетах ва Уэльсе ўсталююць сістэму «анты-сэкс»
16.08.2019 / 21:20
Муніцыпалітэт прыбярэжнага валійскага горада Порткал рыхтуецца ўсталяваць у горадзе грамадскія прыбіральні, якія не дазволяць вам заняцца сэксам альбо спажыць наркотыкі.
Адзін з варыянтаў тэхнічнага рашэння гэтай задачы — абсталяваць кабінкі падлогай, адчувальнай да вагі, каб туды мог зайсці толькі адзін чалавек.
Яшчэ адзін варыянт — сістэма, якая рэагуе на рэзкія рухі. Пры актывацыі яна будзе накіроўваць на людзей бруі вады, адчыняць дзверы ў кабінку і ўключаць сірэну.
Каб кабінкі не займалі бяздомныя, прапануецца абмежаваць час наведвання туалета, для барацьбы з курцамі ў кабінках усталююць спрынклеры, а сцены туалетаў зробяць вандалаўстойлівымі — на іх не будуць малявацца графіці.