У Расіі патлумачылі скачок радыяцыі ў Северадзвінску праходжаннем воблака

16.08.2019 / 19:58

У дзень выбуху на ваенным палігоне пад Северадзвінскам у горадзе зафіксавалі павышэнне радыяцыйнага фону. Паводле Расгідрамета, прычынай стала воблака радыеактыўных інертных газаў, піша РБК.

«Мяркуецца, што павышэнне магутнасці амбівалентнага эквіваленту дозы гама-выпраменьвання на пастах 8 жніўня 2019 года звязанае з праходжаннем воблака радыеактыўных інертных газаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Кароткачасовае павышэнне радыяцыйнага фону зафіксавалі на шасці пунктах у Архангельскай вобласці каля 12:00, тады як у 14:30 сітуацыя нармалізавалася. Як растлумачылі ў Расгідрамеце, метэаралагічная сітуацыя ў Архангельскай вобласці 8 жніўня спрыяла хуткаму рассейванню воблака.

Nashaniva.com