На фоне прыгнёту ўйгураў у Кітаі кітайскім аддзелам Рады бяспекі ЗША будзе кіраваць уйгурка

16.08.2019 / 18:55

Амерыканка ўйгурскага паходжання Эльнігар Ільтэбір была прызначаная Адміністрацыяй прэзідэнта ЗША на пасаду дырэктара Дэпартамента Кітая ў Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, піша Foreign Policy.

Яна будзе курыраваць гандлёвыя і ваенныя аспекты адносін ЗША і Кітая, а таксама пытанні праў чалавека.

Гэтае прызначэнне адбылося на фоне шматлікіх паведамленняў з Кітая аб прыгнёце ўйгураў. Журналісты і праваабаронцы абвінавачваюць кітайскія ўлады ў прыгнёце гэтай этнічнай меншасці. Паведамляецца, што кітайскія ўлады нават пабудавалі для ўйгураў спецыяльныя «працоўныя» лагеры.

Nashaniva.com