Як беларускі асілак першым у свеце цягнуў 145 тон ФОТЫ 

Сёння, 9 жніўня, на пляцоўцы ля цэнтральнай прахадной МАЗа стаялі 14 цягачоў МАЗ. Роўна а 14-й гадзіне на пляцоўку выкаціўся 15 цягач, кіраваў якім беларускі асілак Дзмітрый Бялайц.

09.08.2019 / 16:08

Сэнс рэкорду, які намагаўся ўсталяваць Дзмітрый, у тым, каб на 5-7 метраў працягнуць калону з 15 грузавікоў агульнай вагой 145 тон.

І трэба адзначыць, што рэкорд Дзмітрыю з другой спробы ўсё ж удаўся.

Калі асілку ўручалі сертыфікат аб тым, што рэкорд адбыўся, ён крыкнуў: «Жыве Рэспубліка Беларусь!»

Свята, прысвечанае, 75-годдзю аўтазавода МАЗ будзе доўжыцца да вечара. Ля Палаца культуры МАЗ працуе выстава аўтатэхнікі, можна з’есці шашлык, паслухаць канцэрт творчых калектываў. Увечары арганізатары абяцаюць салют.

Наталля Тур, фота Надзеі Бужан