З Мінсельгаса звольнілі прэс-сакратарку Зінаіду Берашчэнка, якая паслала журналіста «Нашай Нівы»

26.07.2019 / 17:15

Прэс-сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Зінаіда Берашчэнка больш не працуе ў ведамстве.

Пра гэта яна заявіла карэспандэнту БелаПАН.

Берашчэнка трапіла ў скандал 15 ліпеня, калі абмацюкала карэспандэнта «НН», які звярнуўся да яе па каментар.

На наступны дзень прэс-сакратарка папрасіла прабачэння за сваю «эмацыйнасць».

«Наша Ніва» звярталася да міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Хацько з просьбай прыцягнуць Зінаіду Берашчэнка да дысцыплінарнай адказнасці і не працягваць з ёй працоўны кантракт.