Памёр 28-гадовы расійскі баксёр, якога шпіталізавалі пасля бою

23.07.2019 / 19:05

Расійскі баксёр Максім Дадашаў памёр у выніку траўмаў, атрыманых у баі супраць пуэртарыканца Субрыеля Маціяса ў ноч на 20 ліпеня ў ЗША.

«Максім памёр. Не вытрымала сэрца», — перадае ТАСС словы суразмоўцы з каманды баксёра.

Паядынак у суперлёгкай вазе спынілі пасля 11 раўнда па просьбе каманды расіяніна. 28-гадовы баксёр страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны.

Лекары дыягнаставалі ў Дадашава цяжкі ацёк мозгу, пасля чаго правялі спартсмену трэпанацыю, выдаліўшы частку чэрапа.

Nashaniva.com