У Літве на траціну павялічаць колькасць прафесійных вайскоўцаў

22.07.2019 / 18:40

Урад Літвы ў чэрвені зацвердзіў планы павелічэння колькасці ўзброеных сілаў краіны ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў, паведамляе Delfi.

Згодна з зацверджаным праектам, колькасць прафесійных вайскоўцаў да 2028 года павялічыцца з 10900 амаль да 14500 чалавек.

Колькасць добраахвотнікаў Сіл апалчэння ў складзе ўзброеных сіл альбо колькасць іншых вайскоўцаў актыўнага рэзерву ўзрасце на 900 чалавек да 6300.

Утрая да 3900 чалавек павінна ўзрасці колькасць удзельнiкаў у вучэннях вайскоўцаў падрыхтаванага рэзерву.

Між тым колькасць вайсковага прызыву павінна ўзрасці на сто — да 3900.