Сімона Халеп разграміла Серэну Уільямс у фінале Уімблдона

13.07.2019 / 17:26

Фінал жаночага адзіночнага разраду на Уімблдоне завяршыўся буйной перамогай румынкі Сімоны Халеп над Серэнай Уільямс з ЗША з лікам 6:2, 6:2. Матч працягваўся ўсяго 55 хвілін.

The moment @Simona_Halep became Romania's first ever #Wimbledon singles champion pic.twitter.com/bny53dP8AL

— Wimbledon (@Wimbledon) 13 июля 2019 г.

Халеп выйграла другі тытул на турнірах «Вялікага шлема» за кар'еру. Уільямс перамагала 23 разы.

Nashaniva.com