У верасні ў Беларусь прыедзе генеральны сакратар ААН

03.07.2019 / 14:54

Пра гэта ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам сістэмы развіцця ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкай, паведамляе МЗС

Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена падрыхтоўцы візіту Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша ў Мінск у верасні. Суразмоўцы адзначылі мэтазгоднасць таго, каб у праграме візіту істотнае месца заняла праблематыка ўстойлівага развіцця.

Nashaniva.com