У Гомелі пачалі будаваць «Макдональдс»

01.07.2019 / 21:09

Работы па будаўніцтве папулярнай установы пачаліся ўчора, 30 чэрвеня, на пляцоўцы на вуліцы Хатаевіча, побач з універмагам «Гомель», пішуць «Сильные новости».

У рэстаран ужо набіраюць работнікаў. Згодна з інвестдагаворам «Макдональдс» павінен стварыць у Гомелі 120 працоўных месцаў.