З'явіўся мабільны дадатак, які «раздзявае» жанчын (знакамітасці пацярпелі першымі)

27.06.2019 / 17:33

Невядомы праграміст стварыў прыкладанне DeepNude, «што аддаляе» вопратку з фатаграфій пры дапамозе нейрасетак, паведамляе tut.by са спасылкай на TJournal. Дадатак дазваляе зрабіць фэйкавыя, але пры гэтым даволі рэалістычныя аголеныя здымкі жанчын. Ад наплыву карыстальнікаў у аўтараў лёг сайт.

Дадатак запусціўся 23 чэрвеня. Пакуль ён працуе толькі на Windows і Linux. Паглядзіце, як ён спрацаваў з фота вядомых акторак, спявачак і свецкіх ільвіц.

Супермадэль Тайра Бэнкс. Скрын з сайта Vice

Свецкая ільвіца Кім Кардаш'ян. Скрын з сайта Vice

Спявачка Тэйлар Свіфт. Скрын з сайта Vice

Актрыса Наталі Портман. Скрын з сайта Vice

Актрыса Галь Гадот. Скрын з сайта Vice

Nashaniva.com