У Брэсце з'явіліся графіці з выявай Эміліі Плятэр ФОТА

26.06.2019 / 19:00

«На мурах Берасця з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны выбітным постацям нашай мінуўшчыны, чые імёны вартыя таго, каб упрыгожыць беларускія вуліцы», — напісаў «Нашай Ніве» чытач.

Гэтым разам была ўзгаданая легендарная Эмілія Плятэр — Жанна д’Арк антырасійскага паўстання 1830-31 гадоў. Яе жыццё стала сімвалам адданасці Радзіме і прыкладам для наступных пакаленняў паўстанцаў у Беларусі, Літве і Польшчы.

Nashaniva.com