Букінгемскі палац атакавалі пацукі: каралева Брытаніі пакінула рэзідэнцыю

23.06.2019 / 17:28

фота з Вікіпедыі

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II пакінула Букінгемскі палац з-за нашэсця пацукоў. Брытанскі таблоід The Sun перадае, што яна была «ў жаху».

У прыватнасці, пацукоў заўважылі на кухні. У палац, закладзены ў 1703 годзе, выклікалі спецыялістаў па барацьбе са шкоднікамі, паведаміла крыніца выдання. Персаналу рэзідэнцыі правялі інструктаж і патлумачылі, як прадухіліць распаўсюджванне пацукоў: неабходна зачыняць дзверцы шафаў і прыбіраць крошкі.

Nashaniva.com