У Швецыі пры выбуху ў кватэры пацярпелі 25 чалавек

07.06.2019 / 13:37

У адной з кватэр у цэнтры Лінчэпінга на поўдні Швецыі адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі 25 чалавек, паведамляе газета Expressen са спасылкай на паліцыю.

З-за выбуху абрынуўся балкон, выбітыя некалькі шыбаў. Па дадзеных Aftonbladet, пашкоджаныя таксама некалькі будынкаў паблізу. У параненых лёгкія пашкоджанні, яны шпіталізаваны.

Прычыны выбуху пакуль не ўстаноўлены. Як піша Reuters, паліцэйскія выклікалі нарад сапёраў на месца здарэння, а таксама завялі крымінальную справу.