Праз 13 год пасля адкрыцця Нацыянальнай бібліятэкі ў ёй нарэшце ўсталявалі ўнітазы ФОТА

Замежныя госці дзівіліся на падлогавыя ўнітазы, таму нарэшце, праз 13 год працы бібліятэкі, было вырашана зрабіць рамонт.

03.06.2019 / 17:46

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў загадчык гаспадарчай часткі бібліятэкі Леанід Крыўцоў.

«Жыццё не стаіць на месцы, усё змяняецца. І ў пэўны момант за нашы прыбіральні стала сорамна.

Атрымалі фінансаванне, пачалі рамонт. Зараз зрабілі рамонт у дзвюх прыбіральнях, закупілі сантэхніку яшчэ для чатырох. Паступова, канечне, абновім прыбіральні ва ўсёй бібліятэцы», — расказаў Леанід Крыўцоў.

Разам з новымі ўнітазамі ва ўсіх прыбіральнях з'явіцца і туалетная папера. Раней яе ў кабінках не было, толькі каля рукамыйніка. 

nn.by, фота Антона Трафімовіча, Facebook.com