У нядзелю зноў даражэе бензін

На адну капейку.

01.06.2019 / 18:19

У Беларусі з 2 чэрвеня чарговы раз змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе «Белнафтахім».

Цяпер цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 58 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1,69, АІ-98-К5-Еўра - 1,90, ДТ - 1,69.