Сёння — фінал Лігі чэмпіёнаў: «Ліверпуль» — «Тотэнхем»

01.06.2019 / 10:30

Сёння ў Мадрыдзе пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў. Сустракаюцца два англійскія клубы: «Ліверпуль» і «Тотэнхэм». Пачатак у 22:00.

Букмекеры ставяць, што пераможа «Ліверпуль», каэфіцыент на яго 1,90, тады як на лонданскі клуб 4,33.

«Ліверпуль» пяць разоў станавіўся пераможцам ЛЧ, апошні раз у 2005-м, а год таму прайграў фінал «Рэалу».

«Тотэнхэм» ні разу да фіналу не дабіраўся.

Вы за каго ў фінале?