У Кармянскім раёне мужчына запраўляў газонакасілку і ледзь не спаліў дом

31.05.2019 / 14:15

Здарэнне адбылося 30 мая ў вёсцы Высокая. Ратавальнікі выехалі на месца выкліку, дзе гарэў дом.

112.by

Высветлілася, што пры запраўцы газонакасілкі адбылася ўспышка гаручай вадкасці, з-за чаго загарэлася маёмасць на верандзе. У выніку здарэння гаспадар дома атрымаў апёкі. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён быў шпіталізаваны.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджана 40 квадратных метраў даху дома і знішчана маёмасць на верандзе. Прычына здарэння высвятляецца, паведамляе 112.by