Па курорце Нарач гуляў лось ВІДЭА

28.05.2019 / 12:38

Відэа, на якім ёсць жывёла, з'явілася ў суполцы курортнага пасёлка.

Mlyn.by звязаўся з аўтарам роліка. Ім аказаўся мясцовы жыхар Мікалай.

- Гэта здарылася на вуліцы Ленінскай. Проста сядзеў на працоўным месцы і павярнуў галаву ў акно. А там — лось! Я хутка уключыў камеру і пачаў здымаць, - падзяліўся ўражаннямі малады чалавек.

Па словах Мікалая, лось досыць хутка ўцёк па вуліцы ў паўночным кірунку.