«Залатую пальмавую галіну» атрымаў паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты»

25.05.2019 / 22:23

«Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю атрымала карціна «Паразіты» карэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным твітары фестывалю.

Гран-пры — другую па значнасці ўзнагароду — атрымаў фільм сенегальскага рэжысёра Маці Дыопа «Атлантыка».

Найлепшым акцёрам прызнаны Антоніа Бандэрас («Боль і слава» Пэдра Альмадовара), найлепшай актрысай — Эмілі Бічэм («Малыш Джо» Джэсікі Хауснер). Найлепшымі рэжысёрамі сталі Жан-П'ер і Люк Дардэны, стваральнікі фільма «Малады Ахмед».

Nashaniva.com