У Расіі знішчылі яшчэ сто тон яблыкаў з Беларусі

25.05.2019 / 18:57

Супрацоўнікі Пскоўскай мытні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ФСБ Расіі і Рассельгаснагляду затрымалі дзевяць фур, паведамляе Паўночна-заходняе мытнае ўпраўленне РФ.

У фурах перамяшчаліся польскія яблыкі і «яблыкі, краіну паходжання якіх вызначыць не ўяўляецца магчымым». Адзначаецца, што ўсе транспартныя сродкі ішлі з тэрыторыі Беларусі без таварасуправаджальных дакументаў.

103,5 тоны яблыкаў, незаконна ўвезеных на тэрыторыю РФ, канфіскаваныя і знішчаныя. Факт знішчэння пацверджаны відэаматэрыяламі.

Меркаваны кошт знішчанага тавару — 5 мільёнаў 175 тысяч расійскіх рублёў (каля 90 тысяч даляраў).